Ru
En
By

«СЛУЦКІ ХЛЕБАЗАВОД». З НОВЫМ СМАКАМ…

03.05.2016

«СЛУЦКІ ХЛЕБАЗАВОД». З НОВЫМ СМАКАМ…

s000325_084315.jpg
Як расказала начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Слуцкага хлебазавода Марыя Дзмітрыеўна Гусак (на здымку), на прадпрыемстве ў сярэднім штогод абнаўляюць да 50 працэнтаў прадукцыі, укараняюць новыя віды. Напрыклад, у першым квартале гэтага года распрацавалі 7 кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў. 
Як ужо паведамляў «Слуцкі край», з мэтай вывучэння попыту на прадукцыю работнікі Слуцкага хлебазавода практыкуюць правядзенне дэгустацыйных мерапрыемстваў у гандлёвых кропках, на заводзе, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў гандлёвых прадпрыемстваў Случчыны. На хлебазаводзе спецыяльна для гэтых мэт абсталявалі ўтульную дэгустацыйную залу.
s000325_170886.jpg

На мінулым тыдні мне давялося пабываць на адным з такіх мерапрыемстваў, дзе былі прадстаўлены новыя віды прадукцыі. Пра іх вартасці, асаблівасці тэхналогій вытворчасці расказалі начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Марыя Дзмітрыеўна Гусак, інжынер-тэхнолаг па новых відах прадукцыі Слуцкага хлебазавода Іна Яўгенаўна Ракіцкая. Прадукцыю новых відаў давялося пакаштаваць і мне. Не толькі смачныя, але і карысныя вырабы. Напрыклад, хлябец «Мядова-грачышны» вырабляюць з пшанічнай мукі і грэцкіх круп, багатых каштоўнымі рэчывамі, а для прыгатавання пячэння «Чиан» выкарыстоўваюць насенне чыа, багатае антыаксідантамі. Пераканана, парадуюць пакупнікоў і іншыя новыя віды прадукцыі: пячэнне аўсянае, дэкарыраванае шакаладам, пернікі «Гребешок новый»,  пірожнае «Мокко». І асобнае слова – пра торт «Эстерхази» (прадукцыя прэміум-класа). Торт – проста захапленне, непаўторны, тонкі смак, шыкоўная ўпакоўка. Вельмі раю паспытаць «Эстерхази».  Дарэчы, як даведалася ад спецыялістаў, на Слуцкім хлебазаводзе за суткі вырабляюць каля 40 найменняў хлебабулачных і столькі ж найменняў кандытарскіх вырабаў. 

Наталля СЕЛЯЗНЁВА

источник http://s-k.by/ru/numbers?art_id=11708


Возврат к списку